Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Захоўваць гістарычную памяць, выхоўваць патрыётаў

Дата: 18 декабря 2018 в 14:43
Автор: Орлова Т. И.
404 просмотра

<pre> </pre>

Падчас рабочага візіту ў Брэст, прымеркаванага да пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, міністр адукацыі І.В.Карпенка наведаў маладзёжны патрыятычны цэнтр, які знаходзіцца на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”, дзе азнаёміўся з арганізацыяй ваенна-патрыятычнага выхавання школьнікаў. 

Маладзёжны патрыятычны цэнтр з’яўляецца філіялам Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці і знаходзіцца ў рэканструяваным будынку былога штаба 125-га стралковага палка, дзе абаронцы Брэсцкай крэпасці пад камандаваннем Івана Зубачова і Яфіма Фаміна трымалі абарону ў чэрвені 1941 года. Ва ўстанове размешчаны 46 месцаў для пражывання, сталовая і вучэбныя класы для заняткаў ваенна-прыкладнымі відамі спорту і дапрызыўнай падрыхтоўкай. На базе цэнтра дзейнічаюць 6 аб’яднанняў па інтарэсах, дзе займаюцца юныя гістарычныя рэканструктары, пошукавікі, краязнаўцы, археолагі, аматары баявых адзінаборстваў і ваенна-тактычных гульняў. На тэрыторыі ўстановы знаходзяцца ваенныя лагеры розных эпох, лазертаг-стадыён і палявая кухня. У перспектыве плануецца пашырыць цэнтр за кошт суседніх казарм і стварыць міжнародны патрыятычны круглагадовы лагер.

І.В.Карпенка высока ацаніў выхаваўчы патэнцыял маладзёжнага патрыятычнага цэнтра:

- Ваенна-патрыятычнае выхаванне – адзін з важных складнікаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Дзейнасць цэнтра заслугоўвае глыбокай павагі і патрабуе далейшага развіцця, паколькі адыгрывае вялікую ролю ў захаванні гістарычнай памяці для нашчадкаў, фарміраванні важных маральных якасцей і грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі не толькі Беларусі, але і іншых краін. Гэта асабліва актуальна ў сучасным свеце, калі многія гістарычныя падзеі падвяргаюцца рэвізіі.

У ходзе размовы абмяркоўваліся праблемы, звязаныя з дзейнасцю кадэцкіх класаў, прафарыентацыяй, павышэннем прэстыжу вайсковай службы і выхаваннем будучых абаронцаў Айчыны.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. Фота аўтара.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.